У Берасці затрымалі Каляднага Дзеда, які павінен быў выступіць на акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу


Берасцеец Віталь Казак планаваў выступіць на акцыі ў касцюме Каляднага Дзеда, але гэта яму не дала зрабіць міліцыя. Тым не менш, на галоўную плошчу гораду выйшла каля 150 праціўнікаў будаўніцтва заводу.

Кожную нядзелю, пачынаючы з 25 лютага, берасцейцы выходзяць на цэнтральную плошчу гораду, каб пакарміць галубоў. Такім чынам мясцовыя пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу, які будуюць недалёка ад Берасця. Не стала выключэннем і 30-е снежня. Але ў гэтую нядзелю на самой плошчы ўсё прайшло без эксцэсаў. Людзі абмяркоўвалі апошнія навіны, віншавалі адзін аднаго з Новым годам і па традыцыі кармілі галубоў. Пры гэтым правесці акцыю на плошчы Леніна ўлады зноў не дазволілі ўлады. Але да ўдзельнікаў мерапрыемства гэтым разам не было ніякіх санкцый.

– За год пратэстаў намі пададзены заяўкі на правядзенне 40 мітынгаў, 5 дэманстрацый і 12 пікетаў. І кожны раз мы атрымлівалі адмовы. За адным выключэннем: вясной атрымалі дазвол на правядзення мітынгу.Таму людзі шукаюць іншыя магчымасці, каб выказаць свой пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, – распавёў belsat.eu праваабаронца Раман Кісляк.

Пратэсты супраць акумулятарнага звода ў Берасці працягваюцца ўжо амаль год. Фота belsat.eu

Раней улады спрабавалі спыніць пратэсты масавымі затрыманнямі, штрафамі і арыштамі. Але калі гэты зрабіць не атрымалася, яны пачалі дзейнічаць, па ціхаму – як і адбылося сёння з Віталём Казаком.

– Сёння я планаваў віншаваць людзей з Новым годам на плошчы Леніна ў касцюме Каляднага Дзеда з мэтай вывучэння попыту на гэтую паслугу, так як я з’яўляюся індывідуальным прадпрымальнікам. Аб гэтым я апавясціў Берасцейскі гарвыканкам. Каб абмеркаваць магчымасць падобнага мерапрыемства, мне ўчора патэлефанаваў начальнік аддзелу ідэалагічнай работы Берасцейскага гарвыканкаму Генадзь Іванчын і прапанаваў сустрэцца 30 снежня а 9:30. Але да гарвыканкаму я не даехаў, паколькі быў перахоплены міліцыяй. Спачатку на мяне больш за гадзіну складалі пратакол супрацоўнікі ДАІ. Потым, нягледзячы на тое што я быў цвярозы, мяне павезлі ў наркалогію. У гэты час туды прывезлі шмат бамжоў і алкаголікаў, якіх па-за чаргой сталі аглядаць, і толькі потым дайшла справа да мяне. Тэст паказаў нуль праміле. Але ўлады затрымалі мяне на чатыры гадзіны і сарвалі мой удзел у мерапрыемстве, – заявіў belsat.eu Віталь Казак.

Hавiны
У Берасці затрымалі «ліса» падчас пратэстаў супраць акумулятарнага заводу. ВІДЭА
2018.11.11 14:43

Нагадаем, старт вытворчасці акумулятарнага заводу быў запланавалі спачатку на жнівень, потым на канец года. Але да сённяшняга моманту завод не адчынены. Зварот супраць яго будаўніцтва падпісала 40 тысяч берасцейцаў. На заводзе плануюць наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў.

СА/belsat.eu

Стужка навінаў