У Берасці затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна


Актывіста затрымалі на памежным пераходзе, калі ён вяртаўся з Польшчы.

14 сакавіка Сяргея Пятрухіна завочна асудзілі на 15 содняў за ўдзел у акцыі недармаедаў.

У судзе сведка-міліцыянт расказаў, што блогер Пятрухін з камерай «правакаваў людзей». Суд вынес рашэнне пакараць актывіста 15 соднямі арышту.

Сяргей Пятрухін – вядомы берасцейскі відаэблогер, які выкрывае карупцыйныя схемы ўва ўладзе і распавядае пра гэта на сваім youtube-канале «Народны рэпартэр».

Глядзіце таксама:

ДР belsat.eu

Стужка навінаў