У Берасці з-пад канвою збег падазраваны ў нарказлачынстве


Учора ўвечары з берасцейскай лякарні збег падазраваны ў злачынстве, звязаным з наркатычнымі рэчывамі.

Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на «надзейныя крыніцы».

26-гадовага мужчыну пад канвоем даставілі ў адзін са шпіталяў горада для абследавання. Ён быў раней затрыманы па падазрэнні ў збыце небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

Пошукі ўцекача да гэтага часу працягваюцца. Афіцыйнай інфармацыі пра інцыдэнт ад праваахоўных органаў пакуль не было.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў