У Берасці супраць пратэстоўцаў выкарысталі слезацечны газ і стралялі ў паветра


Падчас разгону нядзельнага шэсця ў Берасці сілавікі ўжылі спецсродкі супраць мірных пратэстоўцаў. У МУС гэта пацвердзілі.

Паводле відэа, спачатку АМАПаўцы, нічога не кажучы, падышлі да пратэстоўцаў, якія стаялі ў счэпцы і распылілі проста ў твары слезацечны газ. Пасля гэтага яны сталі затрымліваць мітынгоўцаў.

Таксама ў іншым месцы ў Берасці міліцыянт выкарыстаў карабін для стрэлу ў паветра.

У МУС заявілі РИА Новости, што міліцыя выкарыстала карабін для перадухілення нападу на сілавікоў на акцыі. Адзначаецца, што стрэл у паветра на несанкцыянаванай акцыі быў выраблены светла-шумавыя патронам.

Таксама ў МУС пацвердзілі ўжыванне слезацечнага газу, піша «Интерфакс-Запад».

Нягледзячы на затрыманні і ўжыванне спецсродкаў, пратэст у Берасці працягваецца дагэтуль.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў