У Берасці судзяць баевіка «ДНР». Імаверна, ён таксама ваяваў у Сірыі


1 ліпеня ў Берасцейскім абласным судзе пачаўся разгляд справы жыхара Бярозы Вадзіма Шаўчэнкі, які ваяваў на Данбасе за «ДНР». Магчыма, ён таксама браў удзел у вайсковых аперацыях у Сірыі і Афрыцы. Сёння., 2 ліпеня, суд абвясціў перапынак да 8 ліпеня.

Шаўчэнку вінавацяць паводле ч.1 артыкулу 361-3 (удзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Баевіку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Ніна Герасімук.

Пра суд стала вядома з матэрыялу TUT.by. Аднак у тэксце не было пазначана прозвішча абвінавачанага, ніводнага здымку з суду не публікавалася, а на фота баевіка, узятым з сацсетак быў закрыты твар. Папярэдняй інфармацыі пра паседжанне ў публічнай прасторы не было, у раскладзе суду онлайн яно таксама не значылася.

Паводле TUT.by, 44-гадовы баявік да вайны тройчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы. На Данбас з’ехаў у 2015 годзе, атрымаў два раненні. У канцы 2018-га ён вярнуўся ў Беларусь і нібыта сам напісаў у КДБ яўку з павіннай. Вадзіма спачатку ўзялі пад варту, а потым меру стрымання змянілі на хатні арышт. На другі дзень паседжання суд абвесціў перапынак да 8 ліпеня.

Графік паседжанняў у абласным судзе

У судзе belsat.eu высветліў, што сапраўднае прозвішча абвінавачанага – Шаўчэнка. У сацсетках ён меў каля дзясятку акаўнтаў з аднолькавым нікам – «Ветерок Ветер» («Ветерок» – гэта ягоны пазыўны на Данбасе). На старонках – шмат здымкаў з вайны. Ёсць сумеснае фота з палявым камандзірам Ігарам Стралковым-Гіркіным.

Вадзім Шаўчэнка злева. Крыніца – ВК
Ігар Стралкоў-Гіркін і Вадзім Шаўчэнка. Фота – ВК

Сябры Шаўчэнкі распавялі belsat.eu, што ён ваяваў на Данбасе ў шэрагах так званага 9-га Марыўпальска-Хінганскага палка марской пяхоты «ДНР». Там ваяваў яшчэ адзін беларус, што трапіў пад суд на радзіме – Віталь Мітрафанаў. У 2017 годзе яго пакаралі 2 гадамі «хіміі».

Вадзім Шаўчэнка. Фота – ВК

Цікава, што летась, пасля публікацыі Belsat.eu, прысвечанай беларусам у складзе прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнэра», Шаўчэнка напісаў у «Facebook’у» карэспандэнту наступнае паведамленне: «Як гэта ты прапусціў мяне… Я таксама быў у Сірыі, у Паўночным Судане, а ты мяне прапусціў». У дадатак ён даслаў сваё фота са зброяй на фоне пяскоў. У паведамленнях баевіка было таксама шмат асабістых абразаў на адрас журналіста.

Нагадаем, найміты «ПВК Вагнэра» (у тым ліку беларусы) ваявалі ў Сірыі, а таксама прымалі ўдзел у баявых аперацыях у Судане. Паведамленне Шаўчэнкі і ягонае фота могуць сведчыць пра тое, што ён таксама меў дачыненне да групоўкі «Вагнэра». Аднак на судзе нічога пра датычнасць беларуса да ПВК не паведамлялася. Сірыя сапраўды фігуравала, але, паводле TUT.by, Шаўчэнка ў кастрычніку-снежні 2018 года там «працаваў на нафтабазе». Між тым, карэспандэнту belsat.eu баевік даслаў фота са зброяй, якое было зроблена, паводле яго, у Сірыі.

Фота, што даслаў Шаўчэнка журналісту belsat.eu

У студзені 2019 года Шаўчэнка ў сацсетках пісаў блогеру Аляксандру Кабанаву, пагражаў нацкаваць на яго берасцейскі КДБ і выхваляўся тым, што ваяваў супраць «Ісламскай дзяржавы». Кабанаў апублікаваў перапіску з баевіком у «Facebook’у».

Нас смотрят в ДНР!) Это успех!)) Фиг с ним что смотрит вот этот недоношеный, но интересно из переписки другое. По его…

Opublikowany przez Александр Кабанов Sobota, 5 stycznia 2019

Імаверна, у хуткім часе пасля гэтага Шаўчэнку затрымалі. Аднак дакладная дата і абставіны затрымання невядомыя. Таксама невядома, якая структура праводзіла аператыўныя мерапрыемствы.

Hавiны
Баевікі ПВК Вагнэра прыязджалі ў Беларусь і зрабілі тут новыя дакументы. Расследаванне «Белсату»
2018.10.29 14:20

На дадзены момант за ўдзел у вайне на Данбасе на баку «ЛДНР» у Беларусі асудзілі чатырох чалавек:

Усіх чатырох прыцягнулі да адказнасці паводле артыкулу 361-3. Яршоў у хуткім часе пасля суду зноў з’ехаў на Данбас. Мітрафанаў адбыў пакаранне цалкам. Катлабай вызваліўся ўмоўна-датэрмінова. Яравы дагэтуль застаецца за кратамі.

Hавiны
Прыхільніка ЛДНР з Салігорску асудзілі на пяць гадоў
2019.06.28 19:48

ІK belsat.eu

Стужка навінаў