У Берасці сабраныя на гандболе грошы перададуць на лячэнне хлопчыка


БГК далучыўся да акцыі збору грошай на лячэнне двухгадовага Дзімы

Кірычуна.

19 лістапада ў межах Лігі чэмпіёнаў БГК на сваёй пляцоўцы сустракаецца са славенскім «Цэле».

Грошы, атрыманыя за кошт продажу квіткоў на матч, будуць пералічаныя на дабрачынныя мэты – лячэнне двухгадовага Дзімы Кірычуна з Берасця.

Дзіцёнку пастаўлены дыягназ: нейрабластома забрухавінавай прасторы з пашкоджаннем парааоартавых і паракавальных лімфатычных вузлоў з пашкоджаннем костак (лобнай ды цеменнай) і шпіку, 4 стадыя.

Чытайце таксама >>> Сяргей Новікаў пра канфлікт зборнай па гандболе і клубу БГК: Гэта прыступ калектыўнай безадказнасці

Падрабязней пра гісторыю хваробы хлопчыка, як і пра спосабы яму дапамагчы, можна прачытаць па спасылцы.

Матч супраць «Цэле» адбудзецца 19 лістапада а 19:30 у Палацы спорту «Вікторыя» (Берасці). Квіткі на гульню можна набываць ужо цяпер – ад 8 рублёў (кошт сацыяльнага квітка – 5.50).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў