У Берасці распачаліся вучэнні дэсантнікаў з Беларусі і Расеі


Беларускія і расейскія дэсантнікі распачалі сумесныя вучэнні. У Берасце з гэтай мэтай прыбылі дэсантнікі 106-й гвардзейскай дывізіі з Расеі. З беларускага боку ў вучэннях прымаюць удзел салдаты 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, паведамляе сайт Мінабароны.

Фота: Уладзімір Бліноў, крыніца: mil.by

У сумесных беларуска-расейскіх вучэннях прымуць удзел 900 вайскоўцаў, 250 адзінак баявой тэхнікі, а таксама і авіяцыя. Актыўная фаза вучэнняў адбудзецца ўсяго чатыры дні: з 21 да 25 кастрычніка.

Салдаты будуць вучыцца дэсантавацца, весці разведвальныя дзеянні. Запланаваная і практычная стральба штурмавой авіяцыі.

Фота: Уладзімір Бліноў, крыніца: mil.by

Нягледзячы на тое, што вучэнні распачнуцца толькі цяпер, расейскія вайскоўцы знаходзяцца ў нашай краіне ўжо з 12 кастрычніка. Цягам тыдня для іх беларускі бок ладзіў культурна-забаўляльныя мерапрыемствы. Вайскоўцы з Усходу пабывалі ў розных мясцінах Берасцейшчыны. Наведалі шматлікія музеі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў