У Берасці прайшла акцыя падтрымання «Белсату»


У Берасці актывісты «Еўрапейскай Беларусі» зладзілі акцыю ў падтрыманне незалежнага тэлебачання «Белсат». Каляровыя налепкі «Я люблю «Белсат» з’явіліся на рэкламных тумбах, дошках аб’яваў, прыпынках.

Не забыліся актывісты і пра Генеральнае консульства Польшчы – такія ж налепкі зʼявіліся ля ўваходу ў гэтую ўстанову. Гэтак берасцейскія актывісты выказалі сваё падтрыманне адзінаму незалежнаму беларускамоўнаму тэлеканалу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”410350″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410370″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410346″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410354″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410342″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле польскіх медыяў, МЗС Польшчы плануе на 2/3 скараціць фінансаванне нашага тэлеканалу. Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы мяркуе, што гэта азначае закрыццё каналу.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў