У Берасці пасля сутыкнення з таксоўкай апракінулася маршрутка з 10 пасажырамі


На скрыжаванні вуліц Гаўрылава і Арлоўскай у Берасці адбылося ДТЗ.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца маршрутнага мікрааўтобуса (маршрут №15) рухаўся па вуліцы Арлоўскай з боку вуліцы Гарадзенскай. На скрыжаванні няроўназначных дарог ён не саступіў дарогу кіроўцу аўта «Toyota Prius» (таксоўка), які ехаў па галоўнай дарозе. Як паведамляюць у ДАІ Берасцейскай вобласці, святлафоры ў гэты час не працавалі.

У выніку аварыі атрымалі траўмы тры жанчыны і двое мужчын. Мужчыны пасля аказання медычнай дапамогі паехалі дадому. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. У момант аварыі ў маршрутцы знаходзіліся 10 асобаў, у таксоўцы – дзве.

НМ, belsat.eu, фотаздымкі ДАІ Берасцейскай вобласці

Стужка навінаў