У Берасці паркоўку для інвалідаў засыпалі снегам. Фотафакт


Кожны год каля супермаркету «Алмі» на цэнтральнай вуліцы Берасця засыпаюць снегам адмысловыя месцы для інвалідаў. Навошта так робяць, працаўнікі не каментуюць.

На вуліцы Маскоўскай у Берасці на паркоўцы каля супермаркета «Алмі» перад навагоднімі святамі засыпалі спецыяльную паркоўку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

У берасцейскай краме вырашылі, што паркоўка для інвалідаў падыходзіць для снега

Такое адбываецца ўжо некалькі год запар. Калі ў горадзе выпадае снег, то побач з паркоўкай для інвалідаў утвараецца велізарная гара з снегу, лёду і бруду. А калі снег растае, працаўнікі засыпаюць гэтай бруднай масай паркоўкі для інвалідаў і ходнікі. Belsat.eu спытаў працоўных, навошта яны так робяць, але тыя адмовіліся даваць каментар.

– У мяне няма паўнамоцтваў даваць вам каментар, – адказалі па тэлефоне загадчыцы крамы «Алмі».

АС, фота аўтара/Belsat.eu

Стужка навінаў