У Берасці пачалі збіраць беларуска-кітайскія мікрааўтобусы


Да канца бягучага году на ААТ «Берасцемаш» плануюць выпусціць першыя мікрааўтобусы. Камплектуючыя для для 35 пасажырскіх мікрааўтобусаў і 15 грузавых фургонаў ужо дастаўленыя з Кітаю. Беларускія зборшчыкі адпрацоўваюць тэхналогію іх зборкі.

ААТ «Берасцемаш» увайшоў у склад холдынгу «БелаўтаМАЗ» яшчэ ў 2013 годзе, піша vb.by. Яго кіруючай кампаніяй з’яўляецца ААТ «Менскі аўтамабільны завод» (МАЗ). Апошні сумесна з «Берасцемаш» і рэалізуе «гучны» праект. А менавіта – зборку пасажырскіх і грузавых мікрааўтобусаў з камплектуючых кітайскай кампаніі JAC Motors. Афіцыйныя назвы, будучых аўтамабіляў – МАЗ-281040 (пасажырскі, 16 месцаў) і МАЗ-365022 (грузавы).

Кузаў спраектаваны італьянскім філіялам кітайскай кампаніі JAC Motors. Вонкава беларуска-кітайскае аўто нагадвае папулярны Mercedes Sprinter.

Фота: vb.by

Дарэчы, асобныя дэталі ўнутранага аздаблення распрацаваны японскім філіялам JAC Motors. Аўтамабілі будуць мець шасціступеньчатай механічную каробку перадачаў, а рухавік адпаведны экалагічнаму стандарту Еўра-5. Пасажырскі варыянт прызначаны для 16 пасажыраў і кіроўцы.

Кошт пакуль не вызначаны, на заводзе абяцаюць, што прыкладна аўто будзе каштаваць столькі ж, колькі і расейскія «Газэлі» – гэта каля 30 тысячаў долараў.

Аб’ектыў
«Белджы» павялічыць вытворчасць Geely да 25 тысяч аўтаў
2018.11.09 21:55

СК, belsat.eu

Стужка навінаў