У Берасці на свабоду пасля трох содняў у ізалятары выйшла Алена Гнаўк


У вёсцы Ткачы Пружанскага раёну Алену Гнаўк ведаюць і сочаць за яе грамадскай дзейнасцю.
Фота: belsat.eu

У Берасці на свабоду пасля трох содняў у ізалятары выйшла Алена Гнаўк, перадае карэспандэнт «Белсату».

Нагадаем, у нядзелю 20 снежня спадарыня Алена прыйшла да РАУСу Ленінскага раёну Берасця, каб перадаць у ізалятар пластыкавае вядро для смецця. Спадарыня Алена кажа, што гэта быў учынак ад чыстага сэрца, каб палепшыць умовы ў ІЧУ. У РАУС ёй прапанавалі асабіста перадаць вядро ў ізалятар, Алена спусцілася ў падвал, але выйсці ўжо не змагла.

Як пазней даведаліся сукамерніцы Гнаўк, такі падарунак нібыта абразіў міліцыянтаў. Сама Алена адзначае, што гэтым разам яе змясцілі ў лепшую камеру, давалі кіпень, і адпусцілі праз 72 гадзіны без складвання пратаколу.

Гісторыі
Алена Гнаўк: Калі б мне сказалі, Алена, калі ты выйдзеш, цябе заб’юць, я б усё роўна выйшла
2020.12.22 07:57

АА belsat.eu

Стужка навінаў