У Берасці на казырку пад'езду знайшлі цела 15-гадовай дзяўчыны


У Берасці пасля падзення з вакна загінула 15-гадовая дзяўчына, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Паводле ягоных слоў, цела падлетка было знойдзена 22 кастрычніка прыкладна ў 16.00 на бетонным казырку, размешчаным над падʼездам аднаго з шматкватэрных дамоў па вуліцы Маскоўскай.

Пры аглядзе цела былі выяўленыя цялесныя пашкоджанні, характэрныя для падзення з вышыні.

Следству ўжо вядома, што дзяўчына пражывала ў кватэры на дзявятым паверсе гэтага ж дому.

Берасцейскі міжраённы аддзел СК праводзіць праверку, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

КА belsat.eu

Стужка навінаў