У Берасці на будынках намалююць 17 вершаў беларускіх паэтаў


Вершы на сценах будынкаў у Берасці.
Фота: dzedzich.org

У Берасці вясной працягнуць маляваць вершы класікаў на будынках. Аўтары ініцыятывы – актывісты «Дзедзіч» – збіраюць сродкі і запрашаюць гараджан далучацца да акцыі, паведамляе dzedzich.org.

Яшчэ летась у Берасці на вуліцах Маякоўскага, Гогаля і Камсамольская на будынках дамоў з’явіліся творы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш.

Вершы на сценах будынкаў у Берасці.
Фота: dzedzich.org

Акцыя спадабалася берасцейцам. У сваю чаргу мясцовы гарвыканкам даў згоду на працяг праекту і дазволіў стварыць яшчэ 17 такіх малюнкаў. Цяпер аўтары прапаноўваюць жыхарам гораду прагаласаваць за вершы, якія будуць напісаныя на сценах гарадскіх будынкаў.

ВІДЭА
Віцебскія энергетыкі апублікавалі крэатыўны відэаадказ аўтарам графіці са Snoop Dogg’ам
2019.11.28 21:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў