У Берасці мужчына напаў на інкасатара


Раней не судзімы 33-гадовы берасцеец ударыў электрашокерам інкасатара, які забіраў выручку з банку, паведамляе Следчы камітэт.

Здарэнне адбылося на праспекце Машэрава каля 19:30 27 лістапада.

Падазраваны спачатку паспрабаваў вырваць з рук інкасатара торбу з грашыма.

З яе выпаў пачак купюр, мужчына падабраў грошы і паспрабаваў уцячы. Аднак яго затрымаў другі інкасатар і ўтрымліваў да прыезду міліцыі.

Супраць берасцейца распачалі справу за разбой.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў