У Берасці міліцыянты стралялі ў мітынгоўцаў з табельнай зброі


Сілавікі падчас разгону мітынгоўцаў у Берасці ўжылі табельную зброю. У выніку агнястрэльнае раненне атрымаў адзін з мітынгоўцаў, паведамляе МУС.

Агнястрэльная зброя ў Берасці.
Фота: tut.by

МУС адзначае, што ў Берасці на сілавікоў накінулася група агрэсіўна грамадзянаў. Паведамляецца, што нібыта ў іх руках была арматура.

Міліцыянты зрабілі папераджальныя стрэлы ўгару, але гэта не спыніла мітынгоўцаў.

«Для абароны жыцця і здароўя супрацоўнікаў зброя ўжылі на паражэнне. Адзін з нападнікаў паранены», – паведамляе МУС.

Ад 9 жніўня па ўсёй Беларусі ідуць пратэсты супраць прызнання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Ужо ў першы дзень улады ўжылі супраць дэманстрантаў газ, шумавыя гранаты і гумовыя кулі. Загінуў адзін чалавек. Сотні асобаў параненыя.

Аднак агнястрэльную зброю ўпершыню ўжылі ўчора, 11 жніўня.

Паводле МУС, з 11 на 12 жніўня акцыі пратэсту адбыліся ў 25 населеных пунктах. Міліцыянты затрымалі больш за тысячу чалавек. Супраць удзельнікаў дэманстрацыяў сілавікі распачалі 17 крымінальных справаў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў