У Берасці міліцыя спрабавала замаскавацца пад удзельнікаў пратэсту


1 красавіка на цэнтральнай плошчы Берасця прайшла чарговая акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Раней міліцыя не чапала людзей, але ў нядзелю супрацоўнікі РАУСу Ленінскага раёну Берасця паспрабавалі затрымаць некалькі чалавек яшчэ да пачатку акцыі. Аперацыя не ўдалася: «ціхары» спужаліся камеры «Белсату». Пасля міліцыянты вырашылі замаскавацца пад удзельнікаў акцыі: у іх у руках з’явіліся жоўтыя балонікі, якія ім раздаў невядомы мужчына, які выйшаў з будынку адміністрацыі Ленінскага раёну Берасця.

Берасцейцы выходзяць на плошчу Леніна шостую нядзелю запар, каб паказаць, што яны супраць будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага заводу. Яны не трымаюць ніяк транспарантаў, а проста кормяць птушак. Некаторыя трымаюць у руках чорныя балонікі з надпісам «Жыць».

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу прыносяць на плошчу чорныя балонікі з надпісам «Жыць»

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, у берасцейскі гарвыканкам пададзена заяўку на правядзенне мітынгу «Берасцейкі супраць свінцу». Заяўнікі просяць дазволіць правесці мітынг 29 красавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

ЦЛ

Стужка навінаў