У Берасці на беразе ракі знайшлі цела немаўляці. Маці затрымалі


Прэс-служба Следчага камітэту паведамляе, што ў дачыненні да маці загінулай дзяўчынкі распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса. Падазраваную затрымалі.

Сігнал аб магчымым здзяйсненні злачынства праваахоўнікі атрымалі з установы аховы здароўя. Медыкі паведамілі, што 10 траўня ў іх нарадзіла дачку 28-гадовая жанчына, і што цяпер месцазнаходжанне дзіцяці невядома.

На месцы здарэння. Крыніца – t.me/skgovby/1170

«Працаўнікамі міліцыі на беразе ракі было знойдзена цела дзяўчынкі, загорнутае ў прасціну. У ходзе агляду цела дзіцяці бачных цялесных пашкоджанняў выяўлена не было. З мэтай устанаўлення прычыны смерці дзіцяці прызначана судова-медычная экспертыза», – паведамілі ў СК.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў