У Берасці кіроўца згубіў прытомнасць падчас руху і ўехаў у павільён


«BMW X5» пасля ДТЗ

Кіроўца загінуў на месцы аварыі.

Такі трагічны вынік ДТЗ, што адбылася прыкладна а 13 гадзіне ў берасцейскім мікрараёне Паўднёвы.

Паводле папярэдняй версіі, 53-гадовы берасцеец, кіруючы «BMW X5», згубіў кантроль над аўтам (мяркуецца, што ў мужчыны падчас руху здарыўся інфаркт) і сутыкнуўся з гандлёвым павільёнам, паведамляе ДАІ Берасцейскай вобласці.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў