У Берасці каронавірус выявілі ў дзіцяці


Дзіця паступіла ў Берасцейскую дзіцячую абласную больніцу з падазрэннем на каронавірус, якое пазней пацвердзілася. Пра гэта паведамляе рэгіянальная тэлекампанія «Буг-ТВ».

Да атрымання выніку тэсту дзіця знаходзілася ў боксе прыёмнага аддзялення.

10 красавіка медыкі атрымалі станоўчы вынік тэсту і пацыента шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне.

Эпідэміёлагі ўстанавілі кантакты 1 узроўню, якімі сталі ў тым ліку працаўнікі шпіталю – пакуль дзіця было ў боксе. Яны абследаваныя і пакуль вынік ва ўсіх адмоўны.

Раней Мінздароўя паведамляла пра 80 выпадкаў інфікавання дзяцей у Беларусі.

Тым часам, паводле шэрагу еўрапейскіх СМІ, медыкі ў Італіі і Іспаніі прыйшлі да высновы, што адзін з новых сімптомаў каронавірусу, які часцей праяўляецца ў дзяцей – паражэнне скуры на стопах, падобнае да сыпу ад вятранкі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў