У Берасці сотні чалавек пратэставалі супраць акумулятарнага заводу

Жыхары Берасця выйшлі на новую акцыю пратэсту супраць акумулятарнага заводу. У традыцыйным «кармленні галубоў» у цэнтры гораду і несанкцыянаваным шэсці ўзялі ўдзел каля 200 чалавек. Напярэдадні, 10 красавіка, кампанія «АйПаўэр» атрымала станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.

Праз распаўсюд каронавіруса ўдзельнікі акцыі прыйшлі ў масках. На цэнтральнай плошчы гораду перад людзьмі выступілі блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Ціханоўскі, яны прамаўлялі ў мегафон.

Пасля пратэстоўцы рушылі шэсцем па вуліцах Пушкінскай і Савецкай, скандуючы лозунгі «Чыноўнікаў на нары», «Не заводу АКБ» ды іншыя. Як перадае карэспандэнт «Белсату» з месца падзеі, гучала шмат крытыкі на адрас уладаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

Акцыя не санкцыянаваныя ўладамі, пра што міліцыянты папярэдзілі прысутных. У адказ людзі крычалі ім «Ганьба». Затрыманняў не было.

Акцыя 12 красавіка. Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»
Акцыя 12 красавіка. Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»

10 красавіка акумулятарны завод «АйПауэр» атрымаў станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Наступным этапам будуць выпрабаванні абсталявання заводу, сістэм водазабяспечэння, каналізацыі і вентыляцыі.

Людзі ў Берасці і ваколіцах упэўненыя, што выкіды з заводу пашкодзяць іхнаму здароўю і навакольнаму асяроддзю. Яны выходзяць на пратэсты – «кармленне галубоў» – кожную нядзелю з лютага 2018 году. Пасля красавіка 2018-га мясцовыя ўлады не давалі дазволу на правядзенне акцый, хаця ініцыятары неаднаразова падавалі адпаведныя заяўкі.

https://belsat.eu/?p=1082804

КА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны