У Берасці да людзей ужылі слезатачывы газ


Аб гэтым у сваім Telegram-канале паведамляе Euroradio.

Telegram-канал Euroradio паведамляе, што ў Берасці супраць пратэстоўцаў быў выкарыстаны слязатачывы газ.

«Калона людзей рушыла да плошчы Савецкай ад помніка Тысячагоддзя ў бок вуліцы Савецкай. Ім перашкодзіў дарогу спецназ са шчытамі. Людзі сталі ў ланцуг і не разыходзіліся. Пры гэтым быў распылены газ», – гаворыць Зміцер, відавочца падзеяў.

Агулам у калоне было каля тысячы чалавек. Хуткую не выклікалі.

«Людзі разбягаліся, частка спрабавала адбіць затрыманых, яшчэ частку закінулі ў аўтазакі. Людзі скандуюць «Выпускай!», — працягвае Зміцер.

Паводле Змітра ў Берасце было затрымана два чалавекі.

На жаль, у Беларусі практычна цалкам быў выключаны інтэрнэт, таму спраўдзіць гэтую інфармацыю ледзь немагчыма.

Паводле карэспандэнтаў «Белсату», у Берасці пачаліся затрыманні на праспекце Машэрава, людзі ўтварылі ланцуг, але іх хапаюць і кідаюць у аўтазакі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў