У Берасці – чарговае «кармленні галубоў». Людзей з плошчы выціскае АМАП


Жыхары Берасця, якія выступаюць супраць акумулятарнага заводу, выйшлі на традыцыйнае «кармленне галубоў» у цэнтры гораду.

Міліцэйскія мікрааўтобусы на плошчы Леніна ў Берасці. Фота – belsat.eu

На плошчы Леніна загадзя дзяжурылі міліцэйскія мікрааўтобусы. Калі на плошчы сталі збірацца людзі, АМАП пачаў выціскаць іх у бок будынку гарвыканкаму. Усяго ў традыцыйнай акцыі прынялі ўдзел да 70 чалавек. Затрыманняў пакуль не было.

«Кармленне галубоў», 5 ліпеня. Фота – belsat.eu
«Кармленне галубоў», 5 ліпеня. Фота – belsat.eu
«Кармленне галубоў», 5 ліпеня. Фота – belsat.eu
АМАП выціскае людзей з плошчы Леніна, 5 ліпеня. Фота – belsat.eu

У гарвыканкаме сёння мусіць адбыцца папярэдняе абмеркаванне арганізацыі і падрыхтоўкі рэферэндуму наконт лёсу заводу АКБ. На сустрэчу запрасілі прадстаўнікоў грамадскасці.

Аналагічнае абмеркаванне адбылося тыдзень таму. Тых, хто выходзіў пры гэтым на «кармленне галубоў», міліцыя таксама старалася выціснуць з плошчы.

  • Людзі ў Берасці і ваколіцах упэўненыя, што выкіды з заводу АКБ пашкодзяць іхнаму здароўю і навакольнаму асяроддзю. З лютага 2018 года яны рэгулярна выходзяць на пратэсты – «кармленне галубоў».
  • 14 чэрвеня 2019 году Берасцейскі аблвыканкам прыпынілі будаўніцтва акумулятарнага заводу «да ліквідацыі выяўленых парушэнняў». 2 ліпеня 2019 года стала вядома, што Генпракуратура па даручэнні Лукашэнкі пачала праверку па сітуацыі з будаўніцтвам прадпрыемства. У вытворчасць былі прынятыя крымінальныя справы, распачатыя КДБ па арт. 430 (Атрыманне хабару) і 431 (дача хабару) у дачыненні Віктара Лемяшэўскага і шэрагу супрацоўнікаў «Белінвестганд-Сплаў». У канцы 2019 года стала вядома, што Лемяшэўскага і іншых фігурантаў справы выпусцілі з СІЗА да суда пад падпіску аб нявыездзе. У траўні 2020 года стала вядома, што новымі ўласнікамі заводу АКБ сталібізнесоўцы, звязаныя з хакейнай камандай Аляксандра Лукашэнкі.
  • 9 красавіка 2020 года «АйПауэр» атрымаў станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па праекце будаўніцтва акумулятарнага заводу, а праз шэсць дзён – дазвол на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра.
  • 22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што лёс акумулятарнага заводу ў Берасці вырашыцца на рэферэндуме. «Мы прынялі рашэнне. Няхай рашаць жыхары. Па акумулятарнаму як вы вырашыце, так і будзе. Я вам гэта гарантую і абяцаю. Я займу нейтральную пазіцыю, арганізую рэферэндум. А вы, толькі без гвалту, шуму. Вызначым месца, будзеце клікаць людзей, дэбатаваць. Як на выбарах», – сказаў ён падчас сустрэчы з жыхарамі Берасця.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў