У Берасці асудзілі мужчыну, які праз даўгі па крэдытах напаў на інкасатара


Суд Ленінскага раёна Берасця 11 сакавіка вынес вырак мужчыне, абвінавачанаму ў нападзе на інкасатара. Ён прызнаны вінаватым у спробе гвалтоўнага выкрадання маёмасці ў асабліва буйным памеры, паведамляе БелТА.

На падставе ч.1 арт.14 і ч.4 ст.206 КК нападнік асуджаны на сем гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Hавiны
У Берасці мужчына напаў на інкасатара
2018.11.28 10:12

Як паведамляў Belsat.eu, увечары 27 лістапада мінулага году на праспекце Машэрава 33-гадовы берасцеец ударыў электрашокерам інкасатара, які забіраў выручку з банку, і паспрабаваў вырваць з яго рук торбу з грашыма. Калі з яе выпаў пачак купюр, нападнік кінуўся з імі на ўцёкі, але яго затрымаў другі інкасатар.

Па словах мужчыны, на такі ўчынак яго штурхнулі даўгі па крэдытах. Каб зладзіць напад, ён шукаў у інтэрнэце інфармацыю пра працу інкасатараў, аглядаў банкі, купіў электрашокер і арандаваў кватэру, дзе пакінуў зменную вопратку, каб пераапрануцца пасля рабаўніцтва.

МГ / belsat.eu

Стужка навінаў