У Берасці афіцыйна адкрыўся футбольны манеж. Фотафакт


Чацвёрты ў Беларусі манеж пачаў працу 12 снежня, ён будаваўся год, а будаўніцтва каштавала 3.5 міліёнаў долараў.

Гэта ўтрая даражэй, чым будаўніцтва гарадзенскага аналагу. Пры гэтым берасцейцы ашчадзілі, бо не сталі будаваць трыбунаў, а таксама дзякуючы падарунку Еўрапейскай федэрацыі футболу, якая падаравала прывезенае з Італіі штучнае футбольнае поле. На астатняе пайшлі грошы гарадскога бюджэту і асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футболу».

Футбольны манеж распачаў сваю працу ў Берасці 12 снежня

Манеж перададзены мясцоваму Цэнтру алімпійскага рэзерву па футболе, тут круглы год змогуць займацца дзеці. Таксама ў манежы будуць праходзіць выставы.

Адзначым, што футбольныя манежы ў Беларусі працуюць у Менску, Пінску і Горадні.

АС

Стужка навінаў