У «Белгазпрамбанку» арыштавалі рахунак жонкі намесніка міністра з РФ. Там было € 3 млн

Падчас расследавання справы «Белгазпрамбанку» беларускія сілавікі арыштавалі рахункі жонкі Андрэя Круглова, намесніка расейскага міністра фінансаў. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» заявіў прадстаўнік Камітэту дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Дзягілеў.

Паводле следства, цяпер на рахунках жонкі Круглова ў банку знаходзяцца сродкі на € 3 млн.

ОНТ працягвае публікаваць сюжэты пра Бабарыку. На гэты раз – пра «чорную касу»

Для высвятлення ўсіх абставінаў Беларусь звярнулася да Расеі па прававую дапамогу.

У сюжэце «Беларусь 1» адзначаецца, што расейскія акцыянеры «Белгазпрамбанку» атрымлівалі даходы ад беларускай «дачкі». Гэтак, пад Андрэя Круглова, які раней уваходзіў у кіраўніцтва «Газпрому», распрацавалі эксклюзіўную дамову для змяшчэння валютнай пазыкі.

Банкаўскі прадукт нібыта адмыслова стварылі для Круглова. З ім заключылі дзве дамовы на € 8 млн, з ягонай жонкай – адну € 3 млн. Паводле следства, Віктар Бабарыка, які ўзначальваў «Белгазпрамбанк», вінаваты ў тым, што асабіста накіроўваў падначаленых у Маскву для заключэння дамовы.

БТ зняла новы прапагандысцкі фільм пра «Белгазпрамбанк». Цяпер банк вінавацяць у рэйдэрстве

Стаўшы намеснікам міністра фінансаў РФ, Круглоў спыніў супрацу з «Белгазпрамбанкам».

МГ belsat.eu

Hавiны