У Белгародскай вобласці Расеі абрынулася сцяна шматкватэрнага дому


У чатырохпавярховым жылым доме Белгародскай вобласці адбыўся выбух газа. У выніку абрынулася сцяна. Пацярпелі шэсць асобаў, адзін загінуў, паведамляе МНС Расеі.

У жылым доме пасёлку Якаўлева ў Белгродскай вобласці, вечарам 3 снежня адбыўся моцны выбух, які прывёў да абрынання сцяны. У доме пражывалі 23 асобы.

«Аварыйна-выратавальныя работы на месцы абрушэння сцяны дому ў Белгародскай вобласці завершаны. Працягваецца разбор завалаў. У выніку здарэння 6 чалавек пацярпела і 1 загінуў. Падчас правядзення прац па ліквідацыі наступстваў было задзейнічана 209 асобаў і 66 адзінак тэхнікі», – паведамляе МНС Расеі.

Hавiны
У жылым доме ў Слуцку выбухнуў газавы балон. ФОТА
2019.02.15 09:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў