У Белавежскай пушчы карова ўжо трэці месяц жыве ў статку зуброў


Карова «выбрала свабоду» і збегла ад заводчыка на пачатку лістапада. Жывёліна далучылася да статка зуброў і ад таго часу жыве з імі ў лесе.

Карову, якая ў таварыстве пяцідзесяці зуброў блукала па ваколіцах, заўважыў арнітолаг Адам Збырыт.

І хоць яна ў парадку, эксперты папярэджваюць, што гэткае сяброўства можа паставіць пад пагрозу папуляцыю зуброў Белавежскай пушчы.

«Паўстае пытанне, ці не будуць яны спарвацца, чым забрудзяць папуляцыю зубра гібрыдам. Іншая пагроза ў тым, што зубраняты большыя памерамі, і карова можа памерці падчас родаў», – тлумачыць біёлаг Рафал Кавальчык.

Аднак навуковец запэўнівае, што карова яшчэ замаладая, каб пладзіцца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў