У Белавежскай пушчы адкрыюць першы ў свеце помнік Новаму году


фота npbp.by

Першы і адзіны ў свеце памятны знак у гонар Новага года адкрыюць 8 снежня ў Белавежскай пушчы, паведамляе сайт нацыянальнага парку.

Кованая мастацкая кампазіцыя з’явіцца побач з галоўнай елкай у маёнтку Дзеда Мароза. Помнік уяўляе сабой цыферблат, які паказвае час «без дзвюх хвілін Новы год» і на якім стаяць валёнкі Дзеда Мароза. Справа ад цыферблата размяшчаецца посах, а злева – торба з падарункамі.

Скульптура будзе інтэрактыўнай: госці маёнтку змогуць устаць у валёнкі, узяўшы ў правую руку посах, у левую – торбу, каб загадаць запаветнае жаданне.

У адкрыцці прымуць удзел беларускі Дзед Мароз, Снягурка, Матухна-Зіма і яе дачкі – Сцюжа, Віхура і Мяцеліца, а таксама іншыя казачныя персанажы: Глінышак з расейскага Яранску і башкірскі Кыш Бабай з Уфы.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары