У беларускія войскі паставілі сродкі для барацьбы з беспілотнікамі


У беларускія войскі пастаўленыя сучасныя комплексы беларускай вытворчасці для барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі (БЛА). Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Меркаванне
Прадаць зброі на мільярд долараў. Беларускія ракеты і беспілотнікі ідуць на ўра
2018.11.14 10:44

Пастаўленыя сродкі здольныя перадухіліць несанкцыянаваныя палёты БЛА над важнымі аб’ектамі ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры.

Для падрыхтоўкі спецыялістаў для іх эксплуатацыі і абслугоўвання на базе адной з воінскіх частак 15-17 траўня пройдуць навучальныя зборы.

Hавiны
Аэрапорт у Лондане на гадзіну прыпыняў працу праз беспілотнік
2019.01.08 21:08

Па сканчэнні навучання дадзеныя комплексы будуць урачыста ўручаныя, а падрыхтаваныя спецыялісты вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі з ужо вывучанай тэхнікай, каб прыступіць да аховы сваіх абʼектаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў