У беларускім войску застрэлілі жаўнера ў выніку «парушэння мераў бяспекі»

Абноўлена

Мінабароны Беларусі паведамляе, што 4 красавіка жаўнер тэрміновай службы, радавы Дзмітрый Удод атрымаў смяротнае агнястрэльнае раненне.

Трагедыя адбылася падчас планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы 120-й асобнай механізаванай брыгады (базуецца ва Ўруччы). Жаўнерамі тэрміновай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж БМП, «былі парушаныя меры бяспекі пры дзеяннях пры ўзбраенні баявых машын». У выніку адзін з чальцоў экіпажу, старшы механік-кіроўца БМП Дзмітрый Мікалаевіч Удод «атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём», гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Дзмітрый Удод. Фота – Вконтакте

Упраўленнем Следчага камітэту па Менскай вобласці распачатая крымінальная справа па ч.2 ст.463 (парушэнне правілаў абыходжання са зброяй, боепрыпасамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Следственно-оперативная группа работает на месте происшествия в огневом городке механизированной бригады, где сегодня…

Publiée par Julia Goncharova sur mercredi 4 avril 2018

Мінабароны таксама сфармавала ўласную камісію, якая расследуе абставіны здарэння.

Паводле Радыё Свабода, загінуламу жаўнеру было 20 гадоў. Сям’я Ўдод жыве ў вёсцы Навінкі, Калінкавіцкага раёну. У сям’і 6 дзяцей. Па адукацыі Дзмітрый тынкоўшчык-маляр, да арміі ён год працаваў у калгасе ў будаўнічай брыгадзе.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары