У беларускім войску няма каму служыць


Магчымыя змены ў пытаннях прызыву ў войска абмяркоўваюцца 26 лютага на нарадзе ў кіраўніка Беларусі з пастаяннымі сябрамі Рады бяспекі.

«Традыцыйна ў такім складзе мы збіраемся для вырашэння актуальных пытанняў забеспячэння бяспекі дзяржавы. Сёння нам трэба будзе абмеркаваць тэму камплектавання ўзброеных сілаў і іншых войскаў асабовым складам. Прасцей кажучы, гаворка пойдзе пра прызыў на тэрміновую службу нашай моладзі», – адзначыў на пачатку нарады кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што згодна з Канстытуцыяй Беларусі абарона краіны – гэта абавязак грамадзяніна.

«Кожны мужчына павінен умець пастаяць за сваю краіну, сваю сям’ю. І рабіць гэта ён павінен эфектыўна. Калісьці практычна кожны беларус служыў у арміі. Гэта было прэстыжна, таму юнакі імкнуліся папоўніць шэрагі ўзброеных сілаў. Аднак на працягу шэрагу гадоў для прызыўнікоў уводзіліся розныя адтэрміноўкі, і сёння ў нас іх больш, чым у любой іншай дзяржаве, асабліва ў суседніх», – лічыць Лукашэнка.

Кіраўнік краіны канстатаваў, што праявіліся наступствы так званай дэмаграфічнай ямы 90-х гадоў. За апошнія 10 гадоў колькасць прызыўнікоў на ўліку скарацілася амаль у два разы, і летась паказнікі камплектавання войскаў маладым папаўненнем не былі выкананы.

«Значыць, нашы юнакі не прайшлі вайсковую школу, якая дае навыкі абароны Айчыны, а гэта наўпрост звязана з нацыянальнай бяспекай Беларусі», – заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
Беларуская армія – сучасны стан і выклік якаснай трансфармацыі
2019.02.23 15:10

СК, belsat.eu

Стужка навінаў