У беларускіх лячэбна-працоўных прафілакторыях хочуць вучыць жанчын на цырульнікаў


У ЛПП жанчын будуць вучыць цырульнаму мастацтву, але пры ўмове, што знойдуць грошы.

Пра гэта распавёў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі папраўчага працэсу Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Аляксандр Кралько.

У Беларусі плануюць рэалізаваць пілотны праект па навучанні цырульніцкім майстэрстве жанчын з лячэбна-працоўнага прафілакторыя №3 (Слуцкі раён), паведаміў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі папраўчай працэсу Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Аляксандр Кралько.

«Ва ўзаемадзеянні з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа мы паспрабуем рэалізаваць чарговы праект, накіраваны на сацыяльную рэабілітацыю грамадзянаў, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях. За базу мы ўзялі ЛПП №3, у якім змяшчаюцца жанчыны», – сказаў Аляксандр Кралько.

Калі на рэалізацыю праекту знойдуць грошы, то жанчыны ў ЛПП будуць навучацца цырульніцкаму мастацтву.

На сёння каля 2,5 тыс. беларускіх асуджаных праходзяць навучанне ў ПТВ, размешчаных на тэрыторыі папраўчых установаў. Дзве асуджаныя жанчыны ўжо нават атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі – заплаціўшы, яны змаглі дыстанцыйна прайсці навучанне.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў