«У беларускіх афіцэраў адкрыта прарасейскія настроі». Былы спецназавец з в/ч 3214 ваюе за Украіну

У школе ён цікавіўся ваеннай гісторыяй, потым яго прызвалі на тэрміновую службу ў 3-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння (знакамітая в/ч 3214 ва Уруччы). А пасля дэмабілізацыі, пражыўшы год цывільным жыццём, ён вырашыў далучыцца да ўкраінскага «Правага сектару». У сакавіку 2018-га 23-гадовы беларус з пазыўным «Волат» падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны і цяпер знаходзіцца на лініі фронту.