У Беларусі звольненыя тры намеснікі міністра


Дзмітрыя Шадко вызвалілі з пасады першага намесніка міністра сувязі ды інфарматызацыі паводле пагаднення бакоў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савету Міністраў ад 16 траўня № 304, афіцыйна апублікаванай 18-га на Нацыянальным прававым партале.

Таксама дакументам ад пасады першай намесніцы міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў сувязі з завяршэннем кантракта звольненая Ія Малкіна вызвалена.

Hавiны
Лукашэнка правёў кадравы чацвер
2019.05.16 13:03

З такой прычынай звольнены і Дзмітрый Семянкевіч – намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва.

Пастановай таксама ў парадку пераводу Аляксей Ананіч прызначаны намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі, Ігар Касцюкоў – першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва, Таццяна Лугіна – кіраўніцай канцэрну «Беллегпрам».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў