У Беларусі здымуць серыял, у якім пакажуць «дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця» краіны


Па замове Міністэрства культуры будзе зняты шматсерыйны гульнявы фільм, «які адлюстроўвае дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь». Адпаведная заяўку была апублікаваная на сайце goszakupki.by.

Кошт серыялу – 3 400 000 беларускіх рублёў (каля 1,4 млн USD). Паводле заяўкі, не больш за 70 % грошы выдаткуюць з рэспубліканскага бюджэту, а астатнія 30 % мусіць прыцягнуць выканаўца з іншых крыніцаў.

Заказчык серыялу – Міністэрства культуры. Тэрмін выканання заказу – з чэрвеня 2020 года па чэрвень 2021 года. Плануецца, што гэта будзе 8-серыйны гульнявы фільм, дзе будуць «адлюстроўваюцца дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця» Беларусі. Па выбару выканаўцы гэта можа быць драма, меладрама, вострасюжэтны або прыгодніцкі фільм.

Кожная серыя будзе працягласцю 44 хвіліны. Мова фільма – беларуская або расейская з англійскімі субтытрамі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў