У Беларусі завяліся партызаны? У Быхаўскім раёне скралі 200 метраў рэек


Фота: uvd.mogilev.by

Пра крадзеж рэек у міліцыю паведаміў майстра аднаго з мясцовых прадпрыемстваў.

Майстра заўважыў, што на 21-м кіламетры вузкакалейнай чыгункі, якая вядзе да аднаго з месцаў торфараспрацоўкі, адсутнічае 200 метраў рэек. Міліцыянты, якія прыехалі, абшукалі месца здарэння і знайшлі прылады, з дапамогай якіх былі распілаваныя і скрадзеныя рэйкі.

Фота: uvd.mogilev.by

Па гарачых слядах супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох маладых мужчынаў. Можа, у партызанскія часы ім бы нічога не было, але цяпер на іх узбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт. 205 (крадзеж, учынены групай асобаў). Мужчынам пагражаюць папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі тэрмінам да 4 гадоў, або нават пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

ГА, belsat.eu паводле uvd.mogilev.by

Глядзі таксама
Каментары