У Беларусі затрыманы паліттэхнолаг Віталій Шкляроў


Аб гэтым ён паведаміў у сваім Telegram-канале. Пазней падрабязнасцяў распавялі ў эфіры тэлеканалу ОНТ.

Паліттэхнолаг Віталій Шкляраў сёння быў затрыманы ў Беларусі. Аб гэтым а 19:01 ён напісаў у сваім Telegram-канале.

Пазней у эфіры вечаровых навінаў на тэлеканале ОНТ распавялі, што ён мабілізаваў вакол сябе пратэстны электарат Сяргея Ціханоўскага.

Віталій Шкляраў нарадзіўся ў Гомлі, родным горадзе Сяргея Ціханоўскага. Вучыўся ў Нямеччыне, працаваў у выбарчых кампаніях Ангелы Мэркель, Барака Абамы, Бэрні Сандэрса.

Шкляраву прыпісвалі супрацу з Ціханоўскім, аднак ён гэта абвяргаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў