У Беларусі затрымалі таджыкскага апазіцыянера, якому цяпер пагражае экстрадыцыя


Праваабарончая арганізацыя «Human Constanta» паведамляе пра затрыманне ў Беларусі грамадзяніна Таджыкістана Фархода Адзінаева. Больш за пяць гадоў апазіцыянер кіраваў у Маскве таджыкскім незалежным тэлеканалам «Сафо ТВ», піша ozodi.org.

Таджыкскага апазіцыянера затрымалі 25 верасня на КПП «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы па запыце праваахоўных органаў Таджыкістану.

Фархода Адзінаеў.
Фота: уласны акаўнт на Facebook

Наста Лойка, юрыст арганізацыі «Human Constanta кажа, што Фарход Адзінаеў правёў мінулую ноч у адным з ізалятараў Гарадзенскай вобласці».

«Пасля затрымання на працягу 72 гадзінаў прымаецца рашэнне пра распачынанне працэдура выдачы. Пасля гэтага тэрміну мы ўжо будзем ведаць, які бліжэйшы лёс чакае Адзінаева», – распавяла «Белсату» праваабаронца Наста Лойка.

Hавiны
Грамадская актывістка з Таджыкістану: Мяне збілі ў беларускім часовым ізалятары
2016.08.10 23:03

Паводле праваабаронцы пасля вынясення рашэння пра працэдуру выдачы справай зоймецца Генеральная пракуратура, якая і вызначыць, ці павінен апазіцыянер патрапіць у сваю краіну.

Вядома, што ў Таджыкістане Фарход Адзінаеў абвінавачваецца паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў сяброўстве ў забароненай арганізацыі.

Звычайна беларускія ўлады ідуць насустрач патрабаванням пра экстрадыцыю апазіцыянераў, або блогераў. Гучным выключэннем з’яўляецца справа Курманбека Бакіева, які пасля рэвалюцыі ў Кыргызстане апынуўся ў нашай краіне.

Hавiны
Аліеў падзякаваў Лукашэнку за выдачу блогера Лапшына
2017.02.08 22:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў