У Беларусі затрымалі расейца, які хацеў далучыцца да «Ісламскай дзяржавы»


Дзяржпамежкамітэт пацвердзіў затрыманне расейца, які хацеў далучыцца да «Ісламскай дзяржавы».

Затрыманым аказаўся 25-гадовы жыхар Ханты-Мансійскай акругі Расеі, раней неаднаразова асуджаны.

«Маецца інфармацыя пра яго магчымую датычнасць да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Расеі», – распавялі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Беспілотная авіяцыя ісламістаў

Паведамляецца, што парушальнік меў пры сабе заплечнік з маскіровачным халатам, сухое гаручае, компас, ліхтар, нож, змену бялізны, тэрмас і навігатар.

Паводле «РИА Новости», гаворка вядзецца пра расейца Нурлана Бекмурзаева. Паводле інфармацыі шэрагу медыяў, ён збіраўся далучыцца да «Ісламскай дзяржавы».

У выніку мужчыну прыцягнулі ў Беларусі адміністрацыйнай адказнасці за замах на незаконнае перасячэнне мяжы, а таксама за парушэнне памежнага рэжыму.

На яго наклалі спагнанне ў памеры 345 рублёў з дэпартацыяй і забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.

«Цяпер парушальнік утрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання да выканання рашэння аб дэпартацыі. У бліжэйшы час у афіцыйным парадку ён будзе перададзены праваахоўным органам Расейскай федэрацыі», – дадалі ў памежным камітэце.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў