У Беларусі зарэгістравана 44 255 выпадкаў COVID-19, 243 чалавекі памерлі


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 2 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 44 255 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 852 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 243 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 240 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 3 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 19 195 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена больш за 562 тысячы тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў