У Беларусі зарэгістравана 135 новых выпадкаў COVID-19


Мінздароўя ў сваім Telegram-канале апублікаваў абнаўленне афіцыйных звестак.

У Беларусі на 21 ліпеня зарэгістравана 66 348 (+ 135) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выпісана жа 58 592 (+ 302) пацыенты з раней пацверджаным дыягназам COVID-19.

За ўвесь час распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі Беларусі загінула 507 (+ 4 ад учора) чалавек. Як зазначае Мінздароўя, апроч каронавіруснай інфекцыі ў іх былі хранічныя захворванні.

Агулам у Беларусі было праведзена 1 202 214 тэстаў.

Hавiны
У свеце пачынаецца другая хваля COVID-19. Беларусь яшчэ не выйшла з першай?
2020.06.24 15:49

КТ belsat.eu

Стужка навінаў