Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.
Па стане на 22 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 7281 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 558 чалавек.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 58 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 55 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 3 чалавекі.
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 769 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 114 955 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.
ІІ belsat.eu