
Карыстальнікі прыладаў Apple у Беларусі атрымалі магчымасць рабіць пакупкі ў крамах, прыкладаннях і на ўэб-сайтах з дапамогай сэрвісу Apple Pay. Пакуль такая магчымасць дасяжная карыстальнікам картак «БПС-Сбербанк», але неўзабаве плацяжы ў гэтай сістэме маюць запусціць яшчэ больш за дзясятак банкаў краіны.
«Свет змяняецца штосекундна. Таму для нас вельмі важна прадстаўляць нашым кліентам лепшыя тэхналогіі, прапаноўваючы ім унікальнае абслугоўванне з дапамогай Apple Pay, інавацыйнага і бяспечнага спосабу аплаты. Гэта таксама адкрывае новыя шляхі развіцця беларускага банкінгу», – сказаў Ігар Меркулаў, старшыня праўлення «БПС-Сбербанка».
Apple Pay – адмысловая плацёжная сістэма, якая дазваляе выкарыстоўваць смартфон як банкаўскую карту. Прыладу Apple дастаткова паднесці да тэрміналу, які прымае бескантактавыя плацяжы і ажыццявіць пакупку. Звесткі і дадзеныя крэдытнай або дэбетовай карты пры пакупках з дапамогай сэрвісу не захоўваюцца. Пры гэтым аперацыя адбываецца пасля пацвярджэння дотыкам пальца да Touch ID або поглядам на экран iPhone, або ўводам код-паролю на прыладзе.
Сама сістэма з’явілася яшчэ ў 2014 годзе.
Ад разумнага дому да лячэбнага нейрагаджэту. 7 інавацыйных бізнес-праектаў у Беларусі
СК belsat.eu