У Беларусі запаволіўся і так павольны рост ВУП


Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-чэрвені 2019 года вырас адносна аналагічнага леташняга перыяду на 0,9 % і склаў 60,3 млрд рублёў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені рост эканомікі склаў 0,7 %, у студзені-лютым – 0,8 %, студзені-сакавіку – 1,1 %, студзені-красавіку – 1,4 %, студзені-траўні – 1 %. Такім чынам, за чэрвень рост эканомікі запаволіўся.

Дзве траціны беларусаў не зарабляюць прэзідэнцкія «па пяцьсот»

Урад Беларусі ў мэтавым праекце макрапрагнозу на 2019 год чакае росту ВУП краіны на ўзроўні 4 %, бюджэт краіны сфармаваны зыходзячы з кансерватыўнага сцэнару росту эканомікі на ўзроўні 2,1 %.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі у бягучым годзе да 2 % з 2,5 %, якія банк прагназаваў у лістападзе летась. У Сусветным банку мяркуюць, што ВУП Беларусі ў 2019 годзе можа вырасці на 2,2 %.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары