У Беларусі забаранілі продаж піратэхнікі


Урад Беларусі пастанавіў забараніць з 12 жніўня прадаваць піратэхнічныя вырабы. Пастанова Саўміну апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Абмежаванне прадугледжанае пастановай Савету Міністраў ад 11 жніўня 2020 году № 475 «Аб абароце піратэхнічных вырабаў». Дакумент урадоўцы выпрацавалі ўчора, а з 12 жніўня ён уступіў у сілу.

«У сувязі з гэтым просім суб’ектаў гандлю прыняць тэрміновыя захады дзеля няўхільнага выканання нормаў пастановы і недапушчэнні аптовага і рознічнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі на тэрыторыі Беларусі», – паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Падчас масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў мітынгоўцы ў шэрагу гарадах выкарыстоўвалі піратэхнічныя вырабы ў сутычках з сілавікамі. У адказ на шпурлянні шумавых гранатаў і стрэлаў гумавымі кулямі, мітынгоўцы запускалі ў шэрагі міліцыянтаў салюты і феерверкі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў