У Беларусі забаранілі пародыю на кліп «Satisfaction»


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі даручыла магілёўскаму заводу «Белмаш» выдаліць кліп з выявай ягоных супрацоўніц у купальніках. Відэа прызнанае «неэтычным і неадпаведным».

На прадпрыемстве заявілі, што кліп з’яўляецца пародыяй на кліп італьянскага дыджэя Бэні Бэнасі «Satisfaction» і жартам. Тым не менш, ведамства пастанавіла яго выдаліць, а СМІ, якія яго размясцілі, рэкамендавалі яго прыбраць.

ВІДЭА
Завод «Белмаш» дазволіў жанчынам працаваць у купальніках і зняў пра гэта кліп
2019.06.18 20:53

Такі адказ атрымалі падпісанты петыцыі, якія палічылі, што відэа выкарыстоўвае сексуальную аб’ектывацыю жанчынаў з мэтай рэкламы прадукцыі «Белмашу».

Падпісанты прасілі МАРГ даць прававую ацэнку кліпу, пакараць вінаватых і СМІ, якія змясцілі відэа, ды «звярнуць увагу бізнесу на этычнасць у рэкламе, замацаваўшы, што выкарыстанне непрывабных, абразлівых вобразаў недапушчальнае, а таксама ініцыяваць змяненне санкцыі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях за неналежную рэкламу».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў