У Беларусі забаранілі наведваць лясы ў 54 раёнах


Сайт Міністэрства лясной гаспадаркі паведамляе пра забарону наведваць лясы амаль у палове раёнаў Беларусі.

Паводле стану на 09:40 10 сакавіка, забароны дзейнічаюць ужо ва ўсіх раёнах Гомельшчыны.

На Берасцейшчыне гэта Баранавіцкі, Берасцейскі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іваноўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі ды Столінскі раёны.

Hавiны
«Каб вецер быў у іншы бок – мае бацькі б загінулі!» На Гарадзеншчыне згарэла цэлая вёска
2020.04.08 13:52

На Меншчыне – Дзяржынскі, Менскі, Салігорскі ды Стаўбцоўскі раёны.

На Гарадзеншчыне – Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гарадзенскі, Дзятлаўскі, Івейскі, Лідскі, Мастоўскі, Свіслацкі, Смаргонскі і Шчучынскі раёны.

На Магілёўшчыне забарона дзейнічае ў Бабруйскім, Кіраўскім і Магілёўскім раёнах.

На Віцебшчыне абмежаванняў няма.

Прычына ўвядзення забаронаў на наведванне лясоў – высокі клас пажарнай небяспекі з прычыны сухога надвор’я.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў