У Беларусі за тыдзень патанулі 15 чалавек


У Беларусі ад 20 да 26 траўня патанулі 15 чалавек. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу СТВ распавёў начальнік аддзелу Таварыства выратавання на вадзе Сяргей Патрыкееў.

Толькі 26 траўня ў Клімавіцкім раёне патанулі трое дзяцей, з іх двое братоў, якія паслізнуліся на бетонных плітах і ўпалі ў ваду.

Hавiны
Цягам содняў у Беларусі патанулі трое няпоўнагадовых
2019.05.27 12:55

Каб пазбегнуць падобных здарэнняў, спецыяліст параіў адпачываць у адмыслова абсталяваных месцах. У Беларусі іх налічваецца каля 500, на большасці з іх прысутнічаюць выратавальныя службы.

Сяргей Патрыкееў падкрэсліў, што ў ахоўных месцах адбываецца менш за 1 % няшчасных выпадкаў ад агульнай колькасці інцыдэнтаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў