У Беларусі цягам содняў ад каронавіруса памерлі 6 чалавек


У Беларусі на 5 чэрвеня зарэгістраваныя 46 868 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 597 013 тэстаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Ачунялі і выпісаныя 22 066 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 259 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя содні колькасць новых выпадкаў заражэння COVID-19 склала 887 чалавек, ачунялі 904 пацыенты, а памерлі 6 чалавек.

Hавiны
Лукашэнка пра каронавірус: Увесь свет пацвярджае, што я меў рацыю
2020.06.05 09:39

МГ belsat.eu

Стужка навінаў